Українські щоденні перемоги

Украінскія штодзённыя перамогі 10.06.2022 Навіны Украінскай Жаночай Гвардыі

 матэрыялы падрыхтавала: Mila Rosik

Расейскія акупацыйныя войскі ўжо страцілі 31 900 сваіх вайскоўцаў, а таксама 1 409 танкаў і 571 беспілотнік.

✅ Расейскія войскі не дамагліся поспеху ў акружэнні Севераданецка, а ў Марыупалі і Херсоне крытычная сітуацыя з медыцынскімі паслугамі і медыкаментамі — брытанская разведка.

 ✅ У сувязі са стратамі, атрыманымі ў ходзе баёў з Узброенымі сіламі Украіны ў Харкаўскай вобласці, расейскае мотастралковае падраздзяленне 1-га армейскага корпуса цалкам адмовілася ад бою — Генеральны штаб.

 ✅ Адбыўся 11-ы абмен палоннымі, паведамляе старшыня Мікалаеўскай абласной ваеннай адміністрацыі Віталь Кім. Гэтым разам вызвалілі ў тым ліку старшыню Шаўчэнкаўскай АТГ у Мікалаеўскай вобласці Алега Піліпенку.

 ✅ У Елісейскім палацы заявілі, што Францыя гатова далучыцца да аперацыі па зняцці блакады порта ў Адэсе і вывазе адтуль украінскага збожжа.

 ✅ Фінляндыя перадасць Украіне новую ваенную дапамогу, але падрабязнасці пакета не раскрываюцца. «Фінляндыя не забудзе Украіну і ўкраінцаў. Мы працягваем дапамагаць і адпраўляемь новы пакет абароннай тэхнікі», – сказаў міністр абароны Анці Кайконен.

 ✅ Іспанія і Германія адправілі ў Кіеўскі заапарк 17 тон кармоў. Дапамога паступіла з Tierpark Berlin, Zoo Berlin (Германія) і Loro Parque (Іспанія). Прафесійныя грануляваныя харчы трывалага зберагання для розных відаў жывёл пасля будуць падзеленыя паміж заапаркамі з розных рэгіёнаў Украіны.

 ✅ Урад Іспаніі мае намер накіраваць Зяленскаму афіцыйнае запрашэнне на ўдзел у саміце НАТО ў Мадрыдзе 29 і 30 чэрвеня. «Зяленскі так ці інакш будзе прысутнічаць на нашым саміце ў Мадрыдзе», — сказаў намеснік генеральнага сакратара НАТО Мірча Джаанэ.

 ✅ У Бучы пабудуюць пілотны модульны гарадок RE:Ukraine для перасяленцаў. Там змогуць жыць 15 сем’яў.

 ✅ За чатыры месяцы 2022 года ў адміністрацыю Пуціна паступіла больш за мільён скаргаў на Міністэрства абароны, амаль 42 тысячы з іх аб праблемах з пошукам зніклых без вестак сваякоў у вайне з Украінай.


Ukrainian Women’s Guard

donate to Ukrainian Women’s Guard PayPal mail:    [email protected]

DONATE

Subscribe to our channels and pages

https://www.facebook.com/UkrZhinochaVarta

https://t.me/UWguardNewsEN

https://t.me/zhinkavarta

https://t.me/uaguard