матэрыялы падрыхтавала: Mila Rosik
Акупанты ўжо страцілі амаль 36 тысяч салдат і 187 верталётаў.
✅ На Харкаўскім і Славянскім кірунках Збройныя сілы Ўкраіны адбілі наступ расейцаў.
✅ У ноч на 3 ліпеня Ўзброеныя сілы вывелі з ладу адну з 4 расейскіх ваенных баз у Мелітопалі, паведаміў мэр горада Іван Фёдараў.
✅ Турэцкая мытня затрымала расейскі грузавы карабель са збожжам, выкрадзеным акупантамі і вывезеным з порта Бердзянска.
✅ Славакія можа перадаць Украіне свае знішчальнікі МіГ-29 і танкі савецкай вытворчасці.
✅ Кацярына і яе сямігадовая дачка рыхтуюцца да выпіскі са шпіталя — іх даставілі туды параненымі пасля траплення ракеты ў дом у Кіеве ў мінулую нядзелю. Кацярына расейка, цяпер плануе атрымаць украінскае грамадзянства.
✅ Частка ракеты расейскага ЗРГК «Панцыр» упала на шматпавярховік у Белгарадзе. Ва ўкраінскай арміі такой зброі няма. Пра гэта піша The Insider са спасылкай на ваеннага эксперта Алега Жданава і следчых CIT.
✅ Суд у Ізраілі абавязаў урад адмяніць абмежаванні на ўезд украінцаў у краіну, якія былі ўведзеныя пасля 24 лютага. Цяпер грамадзяне Ўкраіны змогуць уязджаць у Ізраіль на тры месяцы без неабходнасці падаваць для гэтага спецыяльны запыт.
Ukrainian Women’s Guard
donate to Ukrainian Women’s Guard PayPal mail: [email protected]
Subscribe to our channels and pages
https://www.facebook.com/UkrZhinochaVarta