Матэрыялы падрыхтавала: Mila
На 30 жніўня агульныя баявыя страты расейцаў з пачатку ўварвання склалі каля 47 550 чалавек – Генштаб.
✅ Расейцы выдаткавалі як мінімум 10 дарагіх «Калібраў» на ўдары па драўляных макетах, якія памылкова прынялі, у прыватнасці, за сучасныя амерыканскія ракетныя комплексы HIMARS. Пра гэта паведамляе Washington Post са спасылкай на ўкраінскага чыноўніка і амерыканскага дыпламата, якія пажадалі застацца неназванымі.
✅ За ноч украінскія вайскоўцы на поўдні знішчылі каля 159 расейцаў і 60 адзінак іх тэхнікі – аператыўнае камандаванне «Поўдзень».
✅ Украінскія войскі вярнулі з-пад расейскай акупацыі чатыры вёскі на поўдні Херсона. Але галоўнай мэтай з’яўляецца Херсон, як паведамляе CNN са спасылкай на ўкраінскую крыніцу ў войску, імя якой не называецца з меркаванняў бяспекі.
✅ Узброеныя сілы знішчылі пераправу расейцаў праз Дняпро ў раёне вёскі Львова Берыслаўскага раёна Херсонскай вобласці.
✅ У акупаваным расейцамі Херсоне раніцай прагрымела каля пяці выбухаў. Расейскія СМІ паведамляюць пра паспяховую працу супрацьпаветранай абароны, але мясцовыя Telegram-каналы пішуць як мінімум пра адзін прылёт.
✅ Парашэнка перадаў медыкам робата, які кіруецца дыстанцыйна і будзе выносіць з-пад абстрэлу параненых байцоў. Паводле яго слоў, гэты баявы робат ужо стаіць на ўзбраенні краін НАТА.
✅ Зяленскі заявіў, што ўкраінскія абаронцы будуць гнаць акупантаў аж да мяжы. Але пра планы УСУ ніхто не раскажа, а расейскім вайскоўцам час уцякаць або здавацца.
Ukrainian Women’s Guard
donate to Ukrainian Women’s Guard PayPal mail: [email protected]
Subscribe to our channels and pages
https://www.facebook.com/UkrZhinochaVarta