Навіны Украінскай Жаночай Гвардыі 25.08.2022 Украінскія штодзённыя перамогі.

Матэрыялы падрыхтавала: Mila 

 Раніцай 25 жніўня Ўзброеныя Сілы Ўкраіны ў чарговы раз нанеслі ўдары па Антонаўскім мосце ў Херсонскай вобласці, — заявіў прэс-сакратар Сіл абароны Гуменюк.

✅ Украінскія вайскоўцы нанеслі ўдары па Кахоўскім мосце і расейскіх сістэмах супрацьпаветранай абароны. За содні вайскоўцы Ўзброеных сіл Украіны знішчылі больш за дзясятак акупантаў, тры адзінкі бронетэхнікі, склад боепрыпасаў, а таксама нанеслі ўдар па камандна-назіральнаму пункту праціўніка — Аператыўнае камандаванне «Поўдзень».

✅ Расея страціла ва Ўкраіне больш за 80 тысяч забітымі, параненымі і дэзерцірамі — міністр абароны Вялікабрытаніі Бэн Уоллес.

✅ Міністр абароны Рэзнікаў спадзяецца, што да канца 2022 года ўкраінцы будуць мець «добрыя навіны» па сітуацыі на фронце.

✅ Вялікабрытанія і Ўкраіна падпісалі План сумесных дзеянняў па дапамозе ў аднаўленні транспартнай інфраструктуры Ўкраіны. Брытанія паабяцала падзяліцца інжынерным вопытам і забяспечыць новы пакет падтрымкі для аднаўлення інфраструктуры, пашкоджанай вайной.

✅ Іспанія адправіла ва Ўкраіну сістэму супрацьпаветранай абароны, боепрыпасы і бронемашыны.

✅ Нарвегія заняла лідэрства ў пастаўках прыроднага газу ў Еўропу, выцясніўшы Расею, якая скарачае пастаўкі ў краіны ЕС.

✅ Асацыяцыя журналістаў Польшчы заклікае судзіць расейскіх прапагандыстаў як ваенных злачынцаў. Як падкрэсьліваюць у асацыяцыі, перад судом павінны паўстаць Маргарыта Сіманьян, Уладзімер Салаўёў, Дзьмітрый Кісялёў, Вольга Скабеева і многія іншыя.

✅ Тайваньская дзяржаўная энэргетычная кампанія Taipower зрабіла апошнюю аплату за расейскі вугаль паводле дамовы, падпісанай яшчэ да вайны ва Ўкраіне, і ня будзе заключаць ніякіх новых дамоваў аб закупцы з РФ.


Ukrainian Women’s Guard

donate to Ukrainian Women’s Guard PayPal mail:    [email protected]

DONATE

Subscribe to our channels and pages

https://www.facebook.com/UkrZhinochaVarta

https://t.me/UWguardNewsEN

https://t.me/zhinkavarta

https://t.me/uaguard