Матэрыялы падрыхтавала: Mila Rosik
⠀⠀Зенітныя ўстаноўкі Паветраных сіл збілі дзве расейскія крылатыя ракеты «Калібр», запушчаныя з Чорнага мора над Харкаўскай вобласцю.
⠀⠀✅ Баец Нацгвардыі збіў расейскі штурмавік Су-25, а таксама выпусціў ракету з ПЗРК «Ігла» па борце, калі здзяйсняўся налёт у напрамку Запарожжа.
⠀⠀✅ Брытанія прадставіць Украіне тры дадатковыя РСЗА М270 у дадатак да трох, што ўжо ёсць у Кіеве, а таксама значную колькасць ракет, заявіў міністр абароны Бэн Уоллес. Ён таксама сказаў, што Брытанія «вельмі задаволеная» тым, як Украіна выкарыстоўвае ракетныя ўстаноўкі, якія ўжо былі пастаўленыя Захадам.
⠀⠀✅ Зяленскі заявіў, што 9 жніўня Расея страціла 9 ваенных самалётаў на аэрадроме “Сакі” ў акупаваным Крыме.
⠀⠀✅ На канферэнцыі паўночнаеўрапейскіх саюзнікаў у падтрымку Украіны ў Капенгагене міністры абароны дамовіліся выдзеліць Кіеву дадатковую падтрымку ў памеры больш за 1,5 млрд еўра. Сродкі могуць быць выдаткаваныя на набыццё зброі для Украіны або навучанне ўкраінскіх вайскоўцаў.
⠀⠀✅ У ЕС набірае абароты ініцыятыва Украіны аб абмежаванні грамадзянам РФ магчымасці наведваць Еўропу — Кулеба.
⠀⠀✅ Міністр замежных спраў Чэхіі, якая выступае ў главе ЕС, падтрымаў поўную забарону на выдачу шэнгенскіх віз для грамадзян Расіі.
⠀⠀✅ Сейм Латвіі прызнаў Расею дзяржавай-спонсарам тэрарызму, а таксама заклікаў краіны ЕС абмежаваць выдачу віз грамадзянам РФ і Беларусі.
⠀⠀✅ З наступнага тыдня Эстонія закрывае ўезд расейцам з дзейнымі шэнгенскімі візамі, за некаторымі выключэннямі — міністр замежных спраў Урмас Рэйнсалу.
⠀⠀✅ Міністр абароны Нарвегіі Б’ёрн Арыль Грам паведаміў, што яго краіна далучыцца да маштабнай праграмы навучання ўкраінскіх вайскоўцаў у Вялікабрытаніі.
Ukrainian Women’s Guard
donate to Ukrainian Women’s Guard PayPal mail: [email protected]
Subscribe to our channels and pages
https://www.facebook.com/UkrZhinochaVarta