Прынамсі 959 мірных жыхароў Украіны, у тым ліку 47 дзяцей, загінулі ў выніку расейскіх абстрэлаў у Харкаўскай вобласці з пачатку шырокамаштабнага ўварвання ва Ўкраіну.
Крыніца: кіраўнік следчага ўпраўлення ГУ Нацпаліцыі ў Харкаўскай вобласці.
расейскія агрэсары працягваюць моцныя абстрэлы і спробы наступу ў Данецкай вобласці. 16 ліпеня загінулі 3 мірныя жыхары, яшчэ 12 атрымалі раненні. Пашкоджаныя 33 будынкі. расейская балістычная ракета трапіла ў горад Пакроўск. Ваенныя дзеянні працягваюцца.
Крыніцы: кіраўнік Данецкай абласной вайсковай адміністрацыі, Упраўленне Нацпаліцыі ў Данецкай вобласці.
16 ліпеня расейскія акупанты правялі серыю абстрэлаў і ракетных удараў па падкантрольных ураду раёнах Мікалаеўскай вобласці. Трое мірных жыхароў загінулі, яшчэ чацвёра атрымалі раненні.
Крыніца: Мікалаеўская абласная вайсковая адміністрацыя.
Украінская OSINT-аналітыка выявіла яшчэ аднаго расейскага акупанта, якога падазраюць у ваенных злачынствах. Радавы Данііл Фролкін з 64-й брыгады РФ забіў мірнага жыхара, адабраў баявыя ўзнагароды ў ветэрана Другой сусветнай вайны і ўдзельнічаў у іншых ваенных злачынствах. Генеральная пракуратура афіцыйна інкрымінуе Фролкіну парушэньне законаў і звычаяў вайны.
Крыніца: Следство.info, Генпракуратура.
16-17 ліпеня расейскія агрэсары абстралялі паўночныя ўскраіны Харкава ў раёне вёскі Дзергачы. Ад варожага ўдару загінуў мірны жыхар.
Крыніца: мэр горада Дзергачы.
Ukrainian Women’s Guard
donate to Ukrainian Women’s Guard PayPal mail: [email protected]
Subscribe to our channels and pages
https://www.facebook.com/UkrZhinochaVarta
Ukrainian Women’s Guard
SUPPORT US
Donate to Ukrainian Women’s Guard PayPal mail: [email protected]
DONATE ⇒https://www.uavarta.org/zrobiti-vnesok/
Subscribe to our channels and pages:
https://www.facebook.com/UkrZhinochaVarta
https://t.me/UWguardNewsEN
https://t.me/zhinkavarta
https://t.me/uaguard
https://instagram.com/ukrainianwomens_guard