матэрыялы падрыхтавала: Mila Rosik
У Херсонскай вобласці ўкраінская авіяцыя двойчы нанесла агнявое паражэнне па апорным пунктам і канцэнтрацыі жывой сілы праціўніка – камандаванне «Поўдзень».
Шведскі рытэйлер H&M Group абвясціў аб тым, што вырашыў пачаць працэс згортвання бізнесу ў Расеі.
✅ Узброеныя Сілы Украіны адбілі атакі праціўніка ў раёне Данецка і Бахмута, а таксама ў раёнах населеных пунктаў Кам’янка, Новаміхайлаўка і Вугледар.
✅ За мінулыя суткі абаронцы знішчылі 150 расейскіх акупантаў. Пры гэтым УС Украіны ліквідавалі каля 38 450 акупантаў з пачатку поўнамаштабнай вайсковай агрэсіі.
✅ Украінскія разведчыкі сумесна з Нацгвардыяй і Тэраабаронай знішчылі дыверсійна-разведвальную групу марской пяхоты Паўночнага флоту ВМФ РФ у Харкаўскай вобласці і захапілі ў палон аднаго з камандзіраў.
✅ Нямецкі фонд, які фінансаваў «Паўночны паток-2», хоча разарваць усе сувязі з праектам, піша Reuters.
✅ Міністры замежных спраў ЕС пагадзіліся выдзеліць яшчэ 500 мільёнаў еўра на вайсковую дапамогу Украіне.
✅ Азербайджан будзе пастаўляць у ЕС да 20 мільярдаў кубаметраў газу ў год — Урсула фон дэр Ляен падпісала ў Баку мемарандум аб стратэгічным партнёрстве з прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым.
✅ Прэзідэнт Зяленскі даручыў прэм’ер-міністру актывізаваць працу па абранні кіраўніка НАБУ і лічыць неабходным завяршыць працэдуру абрання кіраўніка САП.
Ukrainian Women’s Guard
donate to Ukrainian Women’s Guard PayPal mail: [email protected]
Subscribe to our channels and pages
https://www.facebook.com/UkrZhinochaVarta
UWG NEWS – Olena Biletska