Матэрыялы падрыхтавала: Mila
Агульныя баявыя страты расейцаў з пачатку ўварвання ва Украіну, паводле Генштаба на раніцу 26 жніўня. Колькасць асабістага складу каля 46 250 чалавек.
✅ Расейцы вялі наступальны бой каля Саледара, Бахмута і Кадэмы (на Бахмуцкім напрамку), але беспаспяхова — Генштаб.
✅ Запарожская АЭС зноў выпрацоўвае электраэнергію ва ўкраінскую сетку — адзін са спыненых у чацвер энергаблокаў падключаны да сеткі і цяпер дабаўляе магутнасць.
✅ У акупаваным Херсоне прагрымелі выбухі — расейцы заявілі, што спрацавала СПА, але мясцовыя Telegram-каналы апублікавалі відэа новых удараў па Антонаўскім мосце.
✅ Узброеныя сілы Ўкраіны абстралялі Дар’еўскі мост праз раку Інгулец у Херсонскай вобласці, у выніку чаго яго эксплуатацыя была спыненая.
✅ Чарговая «бавоўна»: у Мелітопальскім раёне Запарожскай вобласці прагрымелі выбухі на варожых складах — мэр Мелітопаля Іван Фёдараў.
✅ У акупаванай Кадзееўцы на Луганшчыне ўкраінскія байцы знішчылі каля 200 расейскіх дэсантнікаў, нанёсшы ўдар па базе акупантаў у гатэлі «Данбас», — кіраўнік абласной вайсковай адміністрацыі Гайдай.
✅ 26 жніўня ў акупаваным Бярдзянску прагрымеў выбух — ад аскепкавых раненняў загінуў так званы «намеснік начальніка ДАІ» горада Аляксандр Калеснікаў.
✅ Следчыя СБУ абвясцілі аб падазрэнні Рамзана Кадырава па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса Ўкраіны.
✅ Генеральны дырэктар Baykar Makina Халук Байрактар заявіў, што «не можа быць гаворкі» аб продажы іх беспілотнікаў у Расею, незалежна ад прапанаванай сумы.
Ukrainian Women’s Guard
donate to Ukrainian Women’s Guard PayPal mail: [email protected]
Subscribe to our channels and pages
https://www.facebook.com/UkrZhinochaVarta