Матэрыялы падрыхтавала: Mila Rosik
За апошні дзень ліквідавана 200 акупантаў. З пачатку расійскай ваеннай агрэсіі было знішчана 33 800 ворагаў.
✅ У ноч на 20 чэрвеня расійскія войскі спрабавалі нанесці ракетны ўдар па Белгарад-Днястроўскім раёне Адэскай вобласці, а раніцай па Адэсе, але ракеты былі знішчаны ў паветры.
✅ Прэзідэнт Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен упэўнена, што лідары краін ЕС на саміце на гэтым тыдні пагодзяцца надаць Украіне статус кандыдата на ўступленне.
✅ Вярхоўная Рада падтрымала ратыфікацыю Стамбульскай канвенцыі, якая з’яўляецца адной з умоў для надання Украіне статусу кандыдата на членства ў ЕС. Стамбульская канвенцыя з’яўляецца міжнародным стандартам абароны жанчын ад усіх формаў гвалту, у тым ліку хатняй.
✅ Брытанская выведка адзначае значныя праблемы з маральным духам расійскіх вайскоўцаў, што, верагодна, перашкодзіць Расіі дасягнуць аператыўных мэтаў.
✅ Рада ратыфікавала Пагадненне аб адмене ўвазных пошлін і тарыфных квот у двухбаковым гандлі паміж Украінай і Вялікабрытаніяй. Пагадненне будзе дзейнічаць не менш як 12 месяцаў.
✅ Нацыянальнае антыкарупцыйнае бюро і спецыялізаваная антыкарупцыйная пракуратура выставілі абвінавачанні ў дачыненні да 11 падазраваных, якія, паводле следства, планавалі захапіць дзяржаўную ўладу шляхам усталявання кантролю над Вышэйшай кваліфікацыйнай камісіяй суддзяў і Вышэйшым саветам юстыцыі.
✅ Восьмы апеляцыйны адміністрацыйны суд задаволіў пазоў Міністэрства юстыцыі і забараніў палітычную партыю «Опозиційна платформа – за життя».
✅ Абаронцы Марыупаля жывыя, над іх вызваленнем працягвае працаваць ГУР Мінабароны, а таксама два брытанцы і грамадзянін Марока, якіх расійцы схапілі і пагражалі расстрэлам, – Ермак.
✅ Блакада Расіяй мільёнаў тон ўкраінскага экспарту збожжа з’яўляецца ваенным злачынствам, заявіў вярхоўны прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Жазэп Барэль.
✅ Галівудскі акцёр і амбасадар добрай волі ААН Бэн Стылер прыбыў у Макарыў Кіеўскай вобласці. Напярэдадні візіту ён быў у Львове, а таксама прыехаў з гуманітарнай місіяй у Польшчу, дзе сустрэўся з украінскімі бежанцамі.
Ukrainian Women’s Guard
donate to Ukrainian Women’s Guard PayPal mail: [email protected]
Subscribe to our channels and pages
https://www.facebook.com/UkrZhinochaVarta