Матэрыялы падрыхтавала: Аксана Дзёмчына
- УСУ Харкаўскай вобласці за пяць дзён баёў прасунуліся на 110 кіламетраў і вызвалілі «амаль 400» населеных пунктаў. Практычна ўся Харкаўская вобласць дэакупаваная, заявіў Зяленскі.
- Еўрапарламент ухваліў выдзяленне Украіне пяць мільярдаў еўра макрафінансавай дапамогі. Гэта частка пакета ў дзевяць мільярдаў еўра, які яны плануюць выдаць у якасці крэдыту з тэрмінам пагашэння ў 25 гадоў і фактычна без адсоткаў.
- Вярхоўны суд адхіліў касацыйную скаргу прарасейскай партыі «Апазыцыйная платформа — За жыццё» і такім чынам канчаткова забараніў яе дзейнасць. Цяпер рашэнне аб забароне партыі абскарджанню не падлягае.
- Рада МАГАТЭ прыняла рэзалюцыю з заклікам да РФ спыніць акупацыю Запарожскай АЭС. Дакумент быў прыняты 26 галасамі, 7 краін устрымаліся. Супраць выступілі Расея і Кітай.
- Два ўзводы расейскіх акупантаў пры падтрымцы 2 БМД-2 і танка Т-72 спрабавалі штурмаваць украінскія пазіцыі з боку пасёлка Архангельскае ў напрамку Іванаўкі — «Поўдзень». Аднак палепшыць свае пазіцыі не ўдалося. Страціўшы БМД-2 і пэўную колькасць жывой сілы, праціўнік быў вымушаны адступіць.
- УСУ нанеслі ўдары па канцэнтрацыі жывой сілы і баявой тэхнікі праціўніка ў Голай Прыстані, Дудчанах і Крынічанцы, складах боепрыпасаў у Дудчанах і Садовым, а таксама па пункце кіравання БПЛА ў Камышанах.
- УСУ адбілі атакі расейскіх акупантаў у раёнах населеных пунктаў Спірне, Саледар, Маёрск, Зайцава, Атрадаўка, Вясёлая Даліна, Вадзяное і Новаміхайлаўка — Генштаб.
- У напрамку Бахмута ўкраінскія абаронцы знішчылі значную колькасць вайскоўцаў і баявой тэхнікі падраздзяленняў 137-га парашутна-дэсантнага палка 106-й парашутна-дэсантнай дывізіі УС РФ — Генштаб.
Ukrainian Women’s Guard
Donate to Ukrainian Women’s Guard PayPal mail: [email protected]
Subscribe to our channels and pages:
https://www.facebook.com/UkrZhinochaVarta
UWG NEWS – Olena Biletska, Yuliya Nakorchevska
Адвокат, голова Української Жіночої Варти at Українська Жіноча Варта
Latest posts by Олена Білецька (see all)