матэрыялы падрыхтавала: Аксана Дэмчына
Зараз у Херсоне знаходзяцца ўкраінскія спецпадраздзяленні. Нашы абаронцы на подступах да горада, засталося крыху і туды пачнуць заходзіць, заявіў Зяленскі.
• Паўднёвая Карэя ўпершыню прадасць ЗША 100 тысяч артылерыйскіх снарадаў, якія Вашынгтон мае намер паставіць ва Украіну — The Wall Street Journal.
• У новай справаздачы міжнароднай праваабарончай арганізацыі Amnesty International распавядаецца пра тое, як расейскія войскі незаконна перакідваюць мірных жыхароў Украіны ў расею ці на акупаваныя расеяй тэрыторыі, піша аўтарка справаздачы Лора Мілс.
• Амбасадарка ЗША ў ААН Лінда Томас-Грынфілд на гэтым тыдні сустрэлася з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім у Кіеве, выказаўшы яму непахісную падтрымку ЗША.
• Пентагон абвясціў, што сёмы «Rammstein» адбудзецца на наступным тыдні. Кіраўнік ведамства Лойд Дж. Осцін правядзе чарговую сустрэчу міністраў кантактнай групы па абароне Украіны ў фармаце відэаканферэнцыі.
Пра гэта заявіла намеснік прэс-сакратара Пентагона Сабрына Сінгх падчас брыфінгу ў чацвер.
• Узброеныя сілы Украіны працягваюць вызваляць поўдзень і трымаць абарону ў Данецкай вобласці — Генштаб.
• Прэм’ер-міністрка Італіі Джорджыя Малані паабяцала «цвёрдую прыхільнасць» сваёй краіны да НАТА і намаганні па спыненні ўварвання расеі ва Украіну пасля прарасейскіх настрояў, выказаных адным з яе партнёраў па кіруючай кааліцыі.
• Яшчэ 45 украінскіх абаронцаў вярнуліся дадому з палону, паведаміў кіраўнік Офісу Прэзідэнта Украіны Андрэй Ермак.
• У канцы лістапада ў сталіцы Германіі адбудзецца сустрэча міністраў юстыцыі краін G7. Асноўнай тэмай сустрэчы стане стварэнне шляхоў судовага пераследу падазраваных у расейскіх ваенных злачынствах, паведаміў міністр юстыцыі Германіі Марка Бушман.
• Украінцы сабралі грошы на першы марскі дрон. Ён будзе называцца «Херсон», паведаміў міністр лічбавай трансфармацыі Міхаіл Фёдараў.
• Нарвегія і Нідэрланды абвясцілі аб выдзяленні Украіне чвэрці мільярда еўра, паведаміў кіраўнік камітэта Вярхоўнай Рады Украіны па пытаннях фінансаў, падатковай і мытнай палітыкі Даніла Гетманцаў.
• Жыхары дэакупаваных раёнаў Херсонскай вобласці зноў могуць глядзець украінскае тэлебачанне.
Сігнал украінскіх каналаў ужо ёсць у сетцы лічбавага тэлебачання Т2, паведаміў намеснік кіраўніка ОПУ Кірыла Цімашэнка.
• Швецыя паставіць Украіне перадавыя сістэмы ўзбраення, заявіў міністр абароны Паўль Ёнсан.
• Уся Мікалаеўская вобласць (за выключэннем Кінбурнскай касы) вызвалена ад расійскіх захопнікаў, паведаміў старшыня Абласной вайсковай адміністрацыі Віталь Кім.
• Нідэрланды дапамогуць украінцам перажыць «цяжкую зіму з знясільваючымі ўмовамі».
• Сябар Украіны, журналіст Андрус Тапінас і народ Літвы сабралі 250 тысяч долараў на марскі беспілотнік.
• Бэнксі, самы вядомы і таямнічы вулічны мастак, апублікаваў у Instagram фота сваёй працы ў Барадзянцы Кіеўскай вобласці.
Ukrainian Women’s Guard
Donate to Ukrainian Women’s Guard PayPal mail: [email protected]
DONATE ⇒https://uavarta.org/zrobiti-vnesok/
Subscribe to our channels and pages:
https://www.facebook.com/UkrZhinochaVarta
https://instagram.com/ukrainianwomens_guard