Матэрыялы падрыхтавала: Mila Rosik
⠀⠀Агульныя баявыя страты расейцаў з пачатку ўварвання ва Ўкраіну, паводле Генштабу, на раніцу 15 жніўня: асабісты склад — каля 43 750 чалавек (прыкладна +200 за папярэднія суткі).
⠀⠀✅ Большасць вайсковага камандавання расейскіх захопнікаў пакінула Херсон, бо ўсе матэрыяльна-тэхнічныя шляхі знаходзяцца пад агнявым кантролем Узброеных Сіл Украіны — абласная рада.
⠀⠀✅ На Славянскім, Бахмуцкім, Аўдзееўскім і Новапаўлаўскім кірунках украінскія вайскоўцы стрымалі варожыя штурмы і прымусілі праціўніка адступіць — Генштаб.
⠀⠀✅ Украінскія сілы супраціву пашкодзілі чыгуначны мост каля акупаванага Мелітопаля Запарожскай вобласці — мэр горада Іван Фёдараў.
⠀⠀✅ У вёсцы Цярнова Харкаўскай вобласці.
⠀⠀Цягам аперацыі байцамі ССО АЗОВ Харкаў былі знішчаны:
▪️ 2 машыны
▪️ 2 БМП
▪️ Пункт кантролю і назірання
▪️ Склад з БК
▪️ 7 адзінак жывой сілы праціўніка
⠀⠀✅ Узброеныя сілы збілі чарговы верталёт праціўніка Ка-52 «Алігатар».
Гэта ўжо трэці «алігатар» ка-52 за апошнія двое сутак. Кошт кожнага — 16 мільёнаў долараў.
⠀⠀✅ З дапамогай беспілотніка-камікадзэ Ўзброеныя сілы Ўкраіны знішчылі вежу сувязі праціўніка, дзе кантралявалася дыслакацыя нашых войскаў.
⠀⠀✅ Ваенна-паветраныя сілы Ўкраіны атрымалі ад Латвіі чатыры верталёты Мі-17 і Мі-2 — у бліжэйшы час яны цалкам увойдуць у склад авіяпарку Узброеных сіл Украіны.
⠀⠀✅ З 15 жніўня Латвія аднаўляе праграму рэабілітацыі параненых украінскіх вайскоўцаў.
Ukrainian Women’s Guard
donate to Ukrainian Women’s Guard PayPal mail: [email protected]
Subscribe to our channels and pages
https://www.facebook.com/UkrZhinochaVarta