Матэрыялы падрыхтавала: Mila Rosik
Узброеныя сілы Ўкраіны ўжо дэакупавалі 46 населеных пунктаў Херсонскай вобласці, аднак да поўнага вызвалення рэгіёну насельніцтву пажадана эвакуявацца ў больш бяспечныя раёны — в.а. Херсонскай абласной вайсковай адміністрацыі Бутрый.
⠀⠀✅ Вораг спрабаваў штурмам палепшыць тактычную пазіцыю ў раёнах Саледара, Вяршыны і Бахмута, але беспаспяхова.
⠀⠀✅ Каля Мазанаўкі баевікі выкрылі і абясшкодзілі разведгрупу праціўніка.
⠀⠀✅ У раёне Якаўлеўкі вораг спрабаваў правесці разведку сіламі разведгрупы. Акупанты былі выяўлены і панеслі страты.
⠀⠀✅ Міністр абароны Аляксей Рэзнікаў паведаміў, што нямецкія РСЗА вялікай далёкасці MARS II ужо прыбылі ва Ўкраіну.
⠀⠀✅ Брытанія рыхтуецца «найбліжэйшым часам» перадаць Украіне ваенны карабель, і ўкраінскія вайскоўцы ўжо праходзяць навучанне на караблі такога класу, паведаміў амбасадар Украіны ў Брытаніі Вадзім Прыстайка.
⠀⠀ ✅ Пачатак «зернавога калідора» — дзень палёгкі для ўсяго свету, — заявіў кіраўнік МЗС Дзмітрый Кулеба. «Дзень палёгкі для ўсяго свету, асабліва для нашых сяброў на Блізкім Усходзе, у Азіі і Афрыцы, калі першае ўкраінскае збожжа пакідае Адэсу пасля месяцаў расейскай блакады».
⠀⠀✅ Уладзімір Зяленскі заявіў, што Расія перакідвае частку сваіх сіл з усходу Ўкраіны ў Херсонскую і Запарожскую вобласці, але гэта ёй не дапаможа.
⠀⠀✅ У ліпені ў дзяржбюджэт паступіла амаль удвая больш, чым было запланавана.
Ukrainian Women’s Guard
donate to Ukrainian Women’s Guard PayPal mail: [email protected]
Subscribe to our channels and pages
https://www.facebook.com/UkrZhinochaVarta