Матэрыялы падрыхтавала: Mila Rosik
⠀⠀Украінскія вайскоўцы знішчылі два склады расейскіх боепрыпасаў у Чарнабаеўцы і Бэрыславе Херсонскай вобласці, паведамляе камандаванне «Поўдзень». Таксама камандаванне заяўляе, што акупанты плануюць контрнаступленне з выхадам на адміністрацыйную мяжу Херсонскай вобласці.
⠀⠀✅ ЗСУ наносяць расейцам значныя страты і прымушаюць адступіць — Генштаб.
⠀⠀У прыватнасці, на Бахмуцкім напрамку акупанты наступалі ў раёне заходняй ускраіны Берастовага і, не дасягнуўшы поспеху, адышлі. У раёнах Уладзіміраўка — Якаўлеўка і Семігір’е — Кадзема праціўнік таксама не здолеў атакаваць. На кірунках Відраджэння — Кадзема і Даламітнае — Семігір’е ўкраінскія вайскоўцы нанеслі магутны агнявы ўдар па пазіцыях расейцаў і вымусілі іх адысці.
⠀⠀✅ Паводле брытанскай выведкі, атака Украіны на расейскі вайсковы эшалон, які накіроўваўся з Крыму, сур’ёзна пашкодзіла чыгуначнае злучэнне.
⠀⠀✅ Ва Украіну ў рамках праекта «Армія дронаў» прыбыў першы комплекс кіравання, а таксама чатыры беспілотнікі Fly Eye, якія сёння адправяцца на перадавую. Праект у пачатку ліпеня анансавала фандрайзінгавая платформа United24 сумесна з Генштабам Узброеных Сіл і Мінцыфры.
⠀⠀✅ Швейцарыя ўвяла дадатковыя санкцыі супраць Расеі. Гаворка ідзе пра забарону на набыццё, увоз або перавоз золата і вырабаў з яго з тэрыторыі РФ. У краіне таксама замарожаныя актывы расейскага банка «Сбербанк», якому забаронена аказваць паслугі.
⠀⠀✅ Расея цяпер не мае дастаткова сіл, каб перайсці ў наступ на поўдні Украіны і выйсці да Запарожжа, лічыць аўстрыйскі ваенны аналітык Том Купер.
⠀⠀✅ Джо Байдэн выказаў сваё захапленне кіраўніцтвам Зяленскага падчас вайны і мае цвёрды намер працягваць падтрымліваць Украіну. Пра гэта заявіў каардынатар па камунікацыях Рады нацыянальнай бяспекі ЗША Джон Кірбі.
⠀⠀✅ Прадстаўнікі Украіны, Турцыі, ААН і Расеі, якія ўваходзяць у Сумесны каардынацыйны цэнтр у Стамбуле, завяршылі інспекцыю сухагруза RAZONI – першага карабля, які прайшоў праз «зерневы калідор» з Адэсы. Пасля агляду карабель можа працягнуць шлях у порт Трыпалі ў Ліване.
Адэскі атрад марской аховы выкрыў схему РФ, з дапамогай якой краіна вывозіла праз часова акупаваны Крым украінскае збожжа, выкрадзенае з акупаваных тэрыторый.
⠀⠀✅ Судны «Матрос Кошка», «Матрос Позинич» та «Михаил Ненашев» пад сцягам РФ, а таксама Finikia пад сцягам Сірыі завочна арыштаваныя ўкраінскім судом.
⠀⠀✅ СБУ затрымала памочніка дзеючага народнага дэпутата, які хацеў стаць гаўляйтэрам РФ у выпадку акупацыі Чаркаскай вобласці. Паводле звестак крыніцы, гаворка ідзе пра памочніка нардэпа ад былой «Апазіцыйнай платформы – За життя» Васіля Німчанкі – Аляксандра Замірайла.
⠀⠀✅ У Данецкай вобласці пачалася абавязковая эвакуацыя мірнага насельніцтва. Першы ранішні цягнік прыбыў у Крапыўныцкы. Былі эвакуяваныя жанчыны, дзеці, пажылыя і маламабільныя людзі. Па словах міністра рэінтэграцыі Верашчук, усе людзі ўжо пераселеныя.
⠀⠀✅ У Львове пабудуюць новы будынак школы з дапамогай 3D-прынтара. Вакол будуць неабходныя спартыўныя і гульнявыя пляцоўкі, а таксама прастора, адаптаваная да патрэб маленькіх дзяцей. Горад вырашыў палепшыць сацыяльную інфраструктуру ў сувязі з павелічэннем колькасці перасяленцаў. Прафінансаваць будаўніцтва выступіла арганізацыя «Дабрачынны фонд TIM4YUA».
Ukrainian Women’s Guard
donate to Ukrainian Women’s Guard PayPal mail: [email protected]
Subscribe to our channels and pages
https://www.facebook.com/UkrZhinochaVarta