29 чэрвеня ў Сумскай вобласці расеійскія агрэсары забілі двух мірных жыхароў і паранілі семярых. Захопнікі атакавалі памежныя раёны Украіны з артылерыі, мінамётаў, РСЗА, беспілотнікаў і верталётаў.
Крыніца: начальнік Сумскага абласнога ваеннага ўпраўлення.
расейскія агрэсары працягваюць моцныя абстрэлы і штурм горада Лысічанск Луганскай вобласці. 29 чэрвеня загінулі прынамсі тры мірныя жыхары.
Крыніца: кіраўнік Луганскай абласной вайсковай адміністрацыі.
расейскія захопнікі працягваюць моцныя абстрэлы, авіяўдары, спробы наступу ў Данецкай вобласці. 29 чэрвеня прынамсі двое мірных жыхароў былі забітыя, яшчэ трое былі параненыя.
Крыніца: кіраўнік Данецкай абласной вайсковай адміністрацыі.
Агульная колькасць ахвяр у выніку ракетнага ўдару расеі 29 чэрвеня па горадзе Мікалаеве дасягнула сямі мірных жыхароў. Яшчэ шасцёра атрымалі раненні. Акрамя таго, двое мірных жыхароў атрымалі раненні ў выніку расейскіх абстрэлаў у населеным пункце Бераснегуваты Мікалаеўскай вобласці.
Крыніцы: мэр Мікалаева, Дзяржаўная служба па надзвычайных сітуацыях Украіны.
29 чэрвеня расейскія акупанты абстралялі падкантрольныя ўраду раёны Харкаўскай вобласьці. Загінуў мірны жыхар, яшчэ шасцёра атрымалі раненні.
Крыніца: кіраўнік Харкаўскай абласной вайсковай адміністрацыі.
Ukrainian Women’s Guard
donate to Ukrainian Women’s Guard PayPal mail: [email protected]
Subscribe to our channels and pages
https://www.facebook.com/UkrZhinochaVarta