Дайджэст 124 26 чэрвеня 2022 г. Расейскія ваенныя злачынствы ва Ўкраіне Факты і доказы

расейскія агрэсары працягваюць моцныя абстрэлы, авіяўдары і спробы наступу ў Данецкай вобласці. 25 чэрвеня прынамсі трое мірных жыхароў былі забітыя, яшчэ двое былі параненыя. Ваенныя дзеянні працягваюцца.

Digest 124 June 26, 2022.  Russian War Crimes in Ukraine Facts and Evidences

Digest 124 June 26, 2022.  Russian War Crimes in Ukraine Facts and Evidences

Крыніца: старшыня Данецкага абласнога ваеннага ўпраўлення, пракуратура Данецкай вобласці, Упраўленне нацыянальнай паліцыі ў Данецкай вобласці.

 

25 чэрвеня расейскія захопнікі нанеслі серыю ракетных удараў па горадзе Сарны Ровенскай вобласці. Прынамсі чацвёра мірных жыхароў загінулі, яшчэ чацвёра атрымалі раненні.

Digest 124 June 26, 2022.  Russian War Crimes in Ukraine Facts and EvidencesКрыніца: старшыня Ровенскага абласнога ваеннага ўпраўлення.

 

26 чэрвеня расейскія агрэсары нанеслі шэсць ракетных удараў па жылых раёнах Кіева. Загінуў мірны жыхар, яшчэ шасцёра атрымалі раненні. Пацярпелі жылы дом, а таксама дзіцячы садок. Сярод пацярпелых была дзяўчынка; яна мае сур’ёзныя траўмы. Адну з ракет раней назіралі над Паўднёва-Ўкраінскай электрастанцыяй у Мікалаеўскай вобласці; таму гэты ўдар таксама трэба разглядаць як акт ядзернага тэрору з боку расеі.

Digest 124 June 26, 2022.  Russian War Crimes in Ukraine Facts and EvidencesDigest 124 June 26, 2022.  Russian War Crimes in Ukraine Facts and EvidencesКрыніца: мэр Кіева, шпіталь Ахматдыт, Украінская праўда, Дзяржаўная служба па надзвычайных сітуацыях Украіны.

 

26 чэрвеня расейскія агрэсары нанеслі серыю ракетных удараў па прыгарадах Чаркасаў ў цэнтральнай Украіне. Загінуў мірны жыхар, яшчэ пяцёра атрымалі раненні.

Крыніца: начальнік Чаркаскага абласнога ваеннага ўпраўлення.

 

25 чэрвеня ў Харкаўскай вобласці ў выніку расейскіх абстрэлаў загінуў мірны жыхар, яшчэ сямёра атрымалі раненні. Разбураны спартыўны комплекс аднаго з універсітэтаў Харкава. З пачатку поўнамаштабнага расейскага ўварвання ў рэгіёне не было спакойных дзён.

Digest 124 June 26, 2022.  Russian War Crimes in Ukraine Facts and EvidencesКрыніца: старшыня Харкаўскага абласнога ваеннага ўпраўлення.


Ukrainian Women’s Guard

donate to Ukrainian Women’s Guard PayPal mail:    [email protected]

DONATE

Subscribe to our channels and pages

https://www.facebook.com/UkrZhinochaVarta

https://t.me/UWguardNewsEN

https://t.me/zhinkavarta

https://t.me/uaguard