Українські щоденні перемоги

Украінскія штодзённыя перамогі. 2.06.2022 Навіны Украінскай жаночай гвардыі

 матэрыялы падрыхтавала: Mila Rosik

Украіна і Славакія заключылі кантракт на пастаўку васьмі самаходных гаўбіц Zuzana 2.

 ✅  Узброеныя сілы Ўкраіны ліквідавалі  ўжо 30 850 расейскіх акупантаў.

 ✅  Расея прызнала смерць ва Ўкраіне свайго найстарэйшага пілота. У Карачаева-Чаркесіі Расіі пахавалі расейскага генэрал-маёра ў адстаўцы лётчыка-аса Канамата Баташова, ліквідаванага ва Ўкраіне, паведамляюць крамлёўскія прапагандысты.

✅  Украінскія вайскоўцы самі будуць вызначаць дыяпазон прымянення рэактыўных сістэм залпавага агню HIMARS, якія неўзабаве атрымае Кіеў, пра гэта заявіла новая амбасадарка ЗША ва Ўкраіне Брыджыт Брынк на брыфінгу ў Кіеве. 

✅  Напярэдадні сотага дня поўнамаштабнага ўварвання ва Ўкраіну Крэмль папрасіў расейскія дзяржаўныя СМІ не акцэнтаваць увагу на працягласці расейскага ўварвання. Гэта зроблена для таго, каб расейцы менш задумваліся над тым, што за тры месяцы расейскія войскі не здолелі дамагчыся поспеху, піша «Медуза» са спасылкай на свае крыніцы.

✅ Швецыя прадаставіць Украіне супрацькарабельныя ракеты, супрацьтанкавую зброю і вінтоўкі калібру 12,7 мм, уключна з боепрыпасамі. Гэты чацвёрты пакет падтрымкі таксама ўключае фінансавы ўнёсак на патрэбы Ўзброеных сіл Украіны. Агульны кошт пакета складае больш за 95 мільёнаў еўра, паведаміла кіраўніца МЗС Швецыі Ан Ліндэ.

✅  Турцыя вырашыла падарыць Літве беспілотнік “Байрактар” для перадачы ўкраінскім вайскоўцам, на які літоўцы сабралі 5 мільёнаў еўра па ўсёй краіне.

✅  Украіна і Славакія заключылі кантракт на пастаўку васьмі самаходных гаўбіц Zuzana 2.

✅  Брытанія адправіць ва Ўкраіну рэактыўныя сістэмы залпавага агню М270.

✅   ЗША пашырылі санкцыі супраць паплечнікаў Пуціна Сяргея Ралдугіна і Аляксея Мардашова і прэс-сакратаркі МЗС Расеі Марыі Захаравай.

✅  Адміністрацыя Байдэна плануе прадаць Украіне чатыры беспілотнікі MQ-1C Grey Eagle, якія могуць быць узброеныя ракетамі Hellfire.

✅ Украінскае збожжа будзе пастаўляцца на сусветныя рынкі праз механізм каманднага цэнтра, які плануецца стварыць у Стамбуле, паведамляе турэцкае выданне Anadolu Agency.

Ukrainian Women’s Guard

donate to Ukrainian Women’s Guard PayPal mail:    [email protected]

DONATE

Subscribe to our channels and pages

https://www.facebook.com/UkrZhinochaVarta

https://t.me/UWguardNewsEN

https://t.me/zhinkavarta

https://t.me/uaguard