Украінскія штодзённыя перамогі. 06.10.2022 Навіны Украінскай Жаночай Гвардыі

ЕС зацвердзіў восьмы пакет санкцый. Ён уключае ў сябе лімітавую цану на расейскую нафту і забарону на імпарт расейскіх тавараў на 7 мільярдаў еўра.

Падчас атакі беспілотнікаў па Адэскай і Мікалаеўскай абласцях было знішчана шэсць БПЛА — Адэская абласная вайсковая адміністрацыя.

 

Узброеныя сілы Украіны адбілі атакі праціўніка ў раёнах населеных пунктаў Выімка, Саледар, Адрадаўка, Бахмутскае, Якаўлаўка, Бахмут, Краснагораўка, Маёрск, Зайцава, Новаміхайлаўка, Пабеда, Вадзяное, Любаміраўка, паведамляе Генштаб.

 

Прадстаўнікі Руху «Чесно» падлічылі, што з пачатку поўнамаштабнага расейскага ўварвання ва Украіну украінскія партызаны ліквідавалі не менш за дзесяць паліткалабарантаў.

 

У кастрычніку ўкраінскія байцы вызвалілі 29 населеных пунктаў у Херсонскай вобласці, паведамляе Генштаб Узброеных сіл Украіны.

 

Украіна атрымае $55 млн ад USAID — Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці. Сродкі пойдуць на падрыхтоўку Украіны да зімы.

 

Фінляндыя прадаставіць Украіне чарговы пакет ваеннай дапамогі, яго змест не раскрываецца, гаворыцца ў паведамленні ўрада Фінляндыі, апублікаваным у чацвер.

матэрыялы падрыхтавала: Аксана Дземчына


Ukrainian Women’s Guard

SUPPORT US

Donate to Ukrainian Women’s Guard PayPal mail:    [email protected]

DONATE ⇒https://uavarta.org/zrobiti-vnesok/

Subscribe to our channels and pages:

https://www.facebook.com/UkrZhinochaVarta

https://t.me/UWguardNewsEN

https://t.me/zhinkavarta

https://t.me/uaguard

https://instagram.com/ukrainianwomens_guard?igshid=YmMyMTA2M2Y=