расейскія акупанты працягваюць моцныя абстрэлы, наносяць авіяўдары і спрабуюць наступ у Данецкай вобласці. 30 чэрвеня загінулі як мінімум чацвёра мірных жыхароў, 18 атрымалі раненні.
Крыніца: кіраўнік Данецкай абласной ваеннай адміністрацыі, Упраўленне Нацыянальнай паліцыі ў Данецкай вобласці
Раніцай 1 ліпеня расейскія агрэсары нанеслі серыю ракетных удараў па горадзе Белгарад-Днястроўскі Адэскай вобласці. Пацярпелі жылыя дамы і аздараўленчы лагер. Прынамсі 19 мірных жыхароў былі забітыя або смяротна параненыя. 38 мірных жыхароў атрымалі раненні. Ракеты пускалі расейскія стратэгічныя бамбавікі.
Крыніца: Дзяржаўная служба Ўкраіны па надзвычайных сітуацыях
30 чэрвеня ў выніку расейскіх абстрэлаў на кантраляваных Украінай тэрыторыях Харкаўскай вобласці загінулі чацвёра мірных жыхароў, пяцёра атрымалі раненні.
Крыніца: кіраўнік Харкаўскай абласной ваеннай адміністрацыі
Ukrainian Women’s Guard
donate to Ukrainian Women’s Guard PayPal mail: [email protected]
Subscribe to our channels and pages
https://www.facebook.com/UkrZhinochaVarta