расейскія агрэсары працягваюць моцныя абстрэлы, авіяўдары і спробы наступу ў Данецкай вобласці. 11 чэрвеня загінулі двое мірных жыхароў, яшчэ 10 атрымалі раненні. Ад расейскіх касетных боепрыпасаў пацярпелі як мінімум дзве вёскі. Пашкоджана 15 дамоў.
Крыніца: старшыня Данецкага абласнога вайсковага ўпраўлення, Упраўленне нацыянальнай паліцыі ў Данецкай вобласці.
11 чэрвеня расейскія захопнікі абстралялі падкантрольныя ўраду тэрыторыі ў Харкаўскай вобласьці. Трое мірных жыхароў загінулі, яшчэ чацвёра атрымалі раненні.
Крыніца: старшыня Харкаўскага абласнога вайсковага ўпраўлення.
расейскія агрэсары працягваюць моцныя абстрэлы і спробы наступу ў Луганскай вобласці. Больш за два тыдні доўжыцца расейскі штурм горада Севераданецк. Прынамсі адзін мірны жыхар загінуў, яшчэ двое атрымалі раненні.
Крыніца: старшыня Луганскага абласнога вайсковага ўпраўлення.
Увечары 11 чэрвеня чатыры расейскія крылатыя ракеты нанеслі ўдар па горадзе Чорткаў Цярнопальскай вобласці на захадзе Ўкраіны. Больш за 20 мірных жыхароў атрымалі раненні, у тым ліку 12-гадовая дзяўчынка. Пашкоджаныя чатыры жылыя дамы.
Крыніца: старшыня Тэрнопальскага абласнога вайсковага ўпраўлення.
12 чэрвеня расейская артылерыя абстрэльвала прыфрантавыя вёскі ў Дняпроўскай вобласці. У пасёлку Пакроўскае Сінельнікоўскага раёна загінуў мірны жыхар, разбураны дом.
Крыніца: старшыня Дняпроўскага абласнога вайсковага ўпраўлення.
Ukrainian Women’s Guard
donate to Ukrainian Women’s Guard PayPal mail: [email protected]
Subscribe to our channels and pages
https://www.facebook.com/UkrZhinochaVarta