#RussiaDisintegration #РазвалРасеі
Матэрыялы падрыхтавала Ліза Туманава Украінская Жаночая Варта для «Свабоднага Ідэль-Урала»
«Адзіная рэч, немагчымая ў «рускім свеце», – гэта мірнае жыццё. Усё астатняе, любыя агрэсіўныя дзеянні, аж да бамбардзіроўкі ўяўных нацыстаў рэальнымі атамнымі бомбамі, цалкам верагодныя. Калі заўтра (ці сёння) па Кіеве будзе нанесены ядзерны ўдар, жыхарам Расеі паведамяць, што гэта было правільнае і адзіна магчымае рашэнне. І 86% насельніцтва, хутчэй за ўсё, выкажацца ў ягоную падтрымку. Калі, вядома, іх паспеюць апытаць да прылёту «адказкі», – Андрэй Філімонаў, пісьменнік, журналіст.
Рэаліі вайны
Ваенная разведка Вялікабрытаніі апублікавала спадарожнікавы здымак, на якім бачныя тры бронетранспарцёры і два ваенныя грузавікі, размешчаныя за 60 метраў ад пятага энергаблока Запарожскай АЭС. Здымкі паказваюць, што расейскія вайскоўцы, верагодна, спрабавалі схаваць вайсковыя машыны, прыпаркаваўшы іх пад трубамі і масткамі. У чацвер Расея абстраляла раён ЗАЭС, што выклікала пажары ў попелаадвалах найбліжэйшай вугальнай электрастанцыі. Сучасны свет яшчэ ніколі не быў такі блізкі да радыяцыйнай катастрофы.
Пачынаючы з 24 лютага, расейскае акупацыйнае войска ў вайне супраць Украіны страціла 46250 вайскоўцаў. Лічба расце з кожным днём.
УСУ працягваюць наносіць удары па ваенных аб’ектах, якія РФ размясціла на акупаваных ўкраінскіх тэрыторыях. Штаб Чарнаморскага флота ў Севастопалі быў атакаваны беспілотнікам. У Данецку ў выніку абстрэлу пашкоджаны будынак «адміністрацыі» т.зв. кіраўніка самаабвешчанай «ДНР» Пушыліна. Ліквідаваны яшчэ адзін склад боепрыпасаў расеян і камандна-назіральны пункт у Херсонскай вобласці. УСУ атакавалі ваенную базу РФ у акупаваным Мелітопалі, знішчыўшы ваенную тэхніку і асабовы склад. У выніку паражэння Кахоўскага і Антонаўскага мастоў парушана лагістыка. Зноў «бавоўны» ў Крыме – поруч Еўпаторыі, у Бахчысарае і ў сяле Малочнае Сакскага раёна. Расейцы масава бягуць з анэксаванага паўвострава праз Крымскі мост, які з’яўляецца наступнай патэнцыйнай мішэнню ўкраінскага войска.
Актывізуе працу на акупаваных Расеяй тэрыторыях і ўкраінскае падполле. Так у Херсоне адбыўся чарговы замах на супрацоўніка акупацыйнай «адміністрацыі» вобласці. Таксама ў горадзе з’явілася мноства ўлётак з заклікам «не браць рашысцкі пашпарт». У акупаваным Данецку прагрымелі выбухі на складах боепрыпасаў і базе баевікоў. Партызаны ўзарвалі адну з электраапор, якую акупанты ўстанавілі, каб красці электраэнергію з Запарожскай АЭС.
«Мэра» акупаванага Марыупаля спрабавалі падарваць пры ўездзе ў заапарк. Расеі ва Украіне не рады.
24 жніўня, калі Украіна адзначала Дзень незалежнасці, па ўсёй краіне сігнал паветранай трывогі гучаў 189 разоў. У выніку расейскага ракетнага ўдару па чыгуначнай станцыі Чапліна ў Днепрапятроўскай вобласці загінула 25 чалавек, сярод якіх двое дзяцей. У офісе прэзідэнта Украіны ўдакладнілі, што па пасёлку Чапліна ў агульнай складанасці было нанесена пяць ракетных удараў.
Міністр абароны РФ Шойгу прызнаў запаволенне тэмпаў наступу ва Украіне. Ён растлумачыў гэта імкненнем «пазбегнуць ахвяр сярод мірных грамадзян». Больш цынічнай заявы ад расейскай улады і не чакалі, улічваючы, што расейскія салдаты штодня забіваюць мірных украінцаў, уключаючы дзяцей.
Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн аб’явіў, што Злучаныя Штаты выдзеляць Украіне пакет ваеннай дапамогі яшчэ на 2,98 мільярды долараў. Пра гэта гаворыцца ў заяве, з якой Байдэн выступіў з нагоды Дня незалежнасці Украіны. Паводле яго слоў, зброя і ваенная тэхніка паступяць у рамках Ініцыятывы па садзейнічанні бяспецы Украіны. У рамках гэтага пакета Украіна атрымае сучасныя сістэмы СПА, артылерыйскія сістэмы, боепрыпасы, беспілотнікі і радары. Працэс дэмілітарызацыі Расеі становіцца больш дынамічным.
За шэсць месяцаў з пачатку поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну расейскія УС страцілі 12142 адзінкі ваеннай тэхнікі на суму 16560000000 долараў без уліку ракет. Самыя дарагія страты расейскага войска – ракетны крэйсер «Масква» (750 млн долараў), самалёт Іл-76 (86 млн долараў), вялікі дэсантны карабель «Саратаў» (75 млн долараў).
Расейскія вайсковыя сотні разоў выкарыстоўвалі касетныя боепрыпасы падчас вайны ва Украіне, гаворыцца ў штогадовым дакладзе Cluster Munition Monitor, падрыхтаваным міжнароднай ініцыятывай па барацьбе з гэтым відам узбраенняў Cluster Munition Coalition. У выніку абстрэлаў касетнымі боепрыпасамі загінулі сама меней 215 мірных украінскіх грамадзян і 474 атрымалі раненні. Расея не адмаўляе прымяненне касетных боепрыпасаў і лічыць іх выкарыстанне дапушчальным, хаця ва ўсім цывілізаваным свеце яны забаронены Канвенцыяй з 2008 года.
Міністр абароны РФ Шойгу перастаў быць фаварытам Пуціна. Да поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну Пуцін дэманстраваў да яго асаблівую ўвагу – яны часта праводзілі адпачынак разам. Аднак пасля таго, як вайна пайшла не па плане, бліцкрыг захлынуўся, а войскі панеслі вялікія страты, Шойгу страціў давер дыктатара і фактычна перастаў кіраваць ваеннымі дзеяннямі ва Украіне. Пуцін самастойна пачаў камандаваць войскамі, аднак эфектыўнасці акупацыйнай арміі гэта не дадало.
За 6 месяцаў поўнамаштабнай вайны Расеі супраць Украіны высветлілася, што РФ – ніякая не звышдзяржава, а яе армія – ніякая не другая ў свеце. Расея не здольная праводзіць складаныя аперацыі так, як гэта могуць рабіць брытанцы, французы ці ізраільцяне. Так што з вайсковага пункту гледжання РФ не з’яўляецца дзяржавай нават другога эшалона.
Аскепкі расейскай эканомікі
Цэны на паслугі мабільнай і шырокапалоснай сувязі ў Расеі да канца года вырастуць яшчэ на 15-18%. З пачатку года аператары ўжо паднялі кошты – у некаторых выпадках рост склаў 15%, што, на думку экспертаў, не кампенсуе выдаткі на інфраструктуру.
У расейскім «Газпроме» кожныя суткі спальваецца больш за 4 млн кубаметраў газу, які праз эканамічныя санкцыі не ўдалося паставіць у Еўропу па газаправодзе «Паўночны паток-1». Па цяперашніх коштах гэта каля 10 млн долараў штодня. Агонь і значнае выдзяленне цяпла зафіксавана на спадарожнікавых здымках. Навукоўцы занепакоеныя, што выдзяленне цяпла і прадуктаў згарання адмоўна паўплываюць на экалагічную сітуацыю ў рэгіёне і на таянне арктычных ільдоў.
Продажы адзення, абутку і аксесуараў у Расеі ўпалі на 40% з лютага па жнівень. Продажы наўтбукаў – на 22%.
У расейскіх дыпмісіях за мяжой прыпынілі прыём дакументаў на біяметрычныя замежпаспарты тэрмінам на 10 гадоў. Аналагічныя паведамленні з’явіліся на сайтах пасольстваў РФ у некаторых краінах. Падкрэсліваецца, што грамадзяне Расеі могуць аформіць замежпаспарты старога ўзору, якія не ўтрымліваюць мікрасхемы з біяметрычнымі дадзенымі. Прыём заяваў прыпыняецца нібыта «праз тэхнічныя прычыны» з 26 жніўня. Аднак рэальная прычына – наступства дзеяння санкцый.
Турыстычны паток у Крым упаў на 50% па выніках сезона, у Краснадарскі край – на 10%. Такія бягучыя, але не канчатковыя вынікі вайсковага нападу на Украіну.
Патрабаванне аб адзіным колеры для машын таксі, якое могуць высоўваць рэгіёны, можа прымусіць перавозчыкаў сысці з легальнага рынку, лічаць у грамадскай радзе па развіццю таксі. Праз санкцыі купіць аўтамабіль патрэбнага колеру стала складана, а плёнка для абклейвання машын моцна падаражэла.
Міжнародная ізаляцыя
Еўрапейскі лаўкостар Wizz Air спыніў продаж білетаў на рэйсы паміж Расеяй і ААЭ пасля таго, як у сацсетках з’явіліся заклікі да байкоту. Кампанія спыніла ўсе палёты ў Расею ў канцы лютага, але з восені планавала аднавіць рэйсы паміж Масквой і Абу-Дабі.
У Кіеве прайшоў другі саміт Крымскай платформы. Праз поўнамаштабнае ўзброенае ўварванне РФ ва Украіну правялі яго ў анлайн-фармаце. У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі больш як 60 краін — лідары дзяржаў і міжнародных арганізацый. Усе яны выступілі з заявамі ў падтрымку Украіны.
Нямецкі вытворца бытавой тэхнікі Bosch шукае пакупніка на свае расейскія заводы. Вытворца гарбаты Milford – нямецкі холдынг Laurens Spethmann – ужо сышоў з Расеі. Сэрвіс аўдыёкніжак Storytel спыніць працу ў РФ. Амерыканская кампанія Citigroup пачала згортваць бізнэс у Расеі. Mercedes-Benz прадае свой завод у Падмаскоўі. Dell закрые офісы ў Расеі і звольніць супрацоўнікаў. Вытворца Lipton і Brooke Bond і аўстралійскі вытворца сродкаў індывідуальнай абароны Ansell пакідаюць Расею. Брэнд ніжняй бялізны Triumph запланаваў закрыць расейскія крамы да канца года. Дацкі вытворца помпаў Grundfos закрые бізнэс у Расеі і плануе звольніць усіх супрацоўнікаў.
Сярод заходніх краін нарастае незадаволенасць праз збліжэнне Турцыі і Расеі. Захад гатовы прыняць меры ў адказ, калі Анкара будзе дапамагаць Маскве абыходзіць санкцыі. Улады Турцыі абяцаюць гэтага не дапусціць. А на саміце Крымскай платформы прэзідэнт Турцыі Эрдаган заявіў, што «вяртанне Крыма ў склад Украіны, неад’емнай часткай якой ён з’яўляецца, — гэта патрабаванне міжнароднага права».
Эстонія заклікала ЕС увесці поўнае эмбарга на імпарт энергарэсурсаў з Расеі ў складзе восьмага пакета санкцый. Краіна таксама настойвае на агульнаеўрапейскай забароне на ўезд расейцаў у Еўрасаюз.
З бібліятэкі «Кінапошуку» зніклі некаторыя серыялы BBC — напрыклад, «Вуліца патрашыцеля» і «Міс Марпл». Студыя патлумачыла гэта водгукам ліцэнзіі на свой кантэнт для Расеі.
З расейскага App Store зніклі аплікацыі «Сбол» і «Інвстр», якія з’яўляюцца замаскіраванымі версіямі сэрвісаў «Ашчадбанк Анлайн» і «Ашчадінвестар». Аплікацыі, якія капіююць функцыянал асноўных сэрвісаў Ашчадбанка, з’явіліся ў анлайн-краме Apple на мінулым тыдні. У самім Ашчадбанку заяўлялі, што аплікацыі «Сбол» і «Інвстр» бяспечныя і рэкамендаваны для запампоўкі новым карыстальнікам.
IMAX забараніла кінатэатрам у Расеі паказваць фільмы на сваім абсталяванні. Нават расейскія — такія, як «Сталінград» і «Рух уверх».
Прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі Борыс Джонсан прыехаў ва Украіну трэці раз з пачатку вайны. «Тое, што адбываецца ва Украіне, важнае для ўсіх нас. Менавіта таму сёння я знаходжуся ў Кіеве. Менавіта таму Вялікабрытанія будзе працягваць падтрымліваць нашых украінскіх сяброў. Я веру, што Украіна можа і выйграе гэтую вайну», — напісаў Джонсан у Твітары.
Урад Канады апублікаваў спіс з 62 грамадзян Расеі, супраць якіх краіна ўводзіць санкцыі. У яго ўключаны губернатары сібірскіх рэгіёнаў — Аляксандр Ус (Краснаярскі край), Андрэй Траўнікаў (Новасібірская вобласць) і Віктар Таменка (Алтайскі край).
Канада і Германія падпісалі дэкларацыю аб намерах стварыць альянс па пастаўках вадароднага паліва ў ФРГ да 2025 года. Вадарод Берлін разглядае як адну з альтэрнатыў расейскаму газу. Дакумент падпісалі ў прысутнасці прэм’ер-міністра краіны Джасціна Трудо і нямецкага канцлера Олафа Шольца.
Нарвегія прыядналася да сёмага пакета сайкцый ЕС супраць Расеі.
Рэгіёны
Жыхар Цюмені збіў падлеткаў на анімэ-фестывалі. У паліцыі ён паспрабаваў апраўдацца тым, што прыняў косплэй-фестываль за гей-парад. І гэта, здаецца, спрацавала — яму пагражае ўсяго да 15 сутак за «хуліганства».
Улады Томска дазволілі апавяшчаць гараджан аб надзвычайных сітуацыях з дапамогай царкоўных званоў. Грошай на рэфармаванне сістэмы абвесткі ў горада няма.
У Омску пасля абвальвання часткі дома правялі праверку і знайшлі яшчэ 275 «праблемных дамоў». Губернатар з мэрам зараз спрабуюць знайсці сродкі на рамонты з федэральнага бюджэту.
У Ніжагародскай вобласці напалі на заснавальніка «Камітэта супраць катаванняў» Ігара Каляпіна. Па словах праваабаронцы, на яго напаў мужчына, які назваўся дзейным супрацоўнікам паліцыі. Ён збіў Каляпіна з ног, пачаў душыць, а потым разбіў шкляныя дзверы і парэзаў праваабаронцу твар асколкам. Паліцыянта звольнілі і распачалі супраць яго крымінальную справу.
У Якуцку супрацоўнікі водаканала будуць пачынаць нарады з гімнаў Расеі і Рэспублікі Саха. Такім чынам яны вырашылі падтрымаць так званую «спецаперацыю» ва Украіне. Вось толькі на апублікаваным водаканалам відэазапісу бачна, што ніхто з супрацоўнікаў (нават сярод кіраўніцтва) не падпявае гімну Расеі, а некаторыя і зусім глядзяць у тэлефон.
Сакральны сімвал чувашаў са старажытнага руніцкага пісьменства «Кілӗшӳ», які азначае «мір» і «згоду», стаў сімвалам антываенных пратэстаў народаў Паволжа. Сімвал з’явіўся на сцяне Спаскай вежы ў Ёшкар-Але і ў Карачаева-Чаркесіі. На днях у Чэбаксарах «дэкарыравалі» сімвал вайны — літару «Z» — перавязаўшы яго белай стужкай і такім чынам знак вайны з Украінай ператварыўся ў сімвал міру «Кілӗшӳ». Гэта не першы выпадак, калі чэбаксарцы публічна выказваюць непрыманне да ўсталяванай у цэнтры горада літары «Z».
Кітайскі інвестар плануе пабудаваць у Татарстане завод па перапрацоўцы малака і мяса. Раней жыхары Чувашыі дабіліся прыпынення рэалізацыі кітайскага сельгаспраекта, бо людзей спалохала магчымае забруджванне навакольнага асяроддзя ў вёсках. Тое, што не змаглі «праштурхнуць» у Чувашыі, Татарстан гатовы прыняць з распасцёртымі абдымкамі?
Башкірская спявачка і харэограф Гульнур Карабулатава на сваёй старонцы ў Instagram расказала аб тым, як праз яе башкірскае прозвішча яна не можа зняць кватэру ў Санкт-Пецярбургу. «А яшчэ лезем у чужыя [краіны] з «нацызмам» змагацца», — піша Гульнур.
Уфімскія антываенныя актывісткі — сёстры Ільміра і Амрыта Рахматуліны — пакінулі Расею пасля збіцця і пагроз. 18 жніўня на Амрыту напала двое невядомых мужчын і жорстка збілі. Ільміра з пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну праводзіла адзіночныя антываенныя пікеты.
Служба апекі Краснадара паведаміла аб усынаўленні «больш за тысячу дзяцей з вызваленага Марыупаля». Гэта дзеці-сіроты, чыіх бацькоў забілі расейскія вайскоўцы, або дзеці, выкрадзеныя ў сваіх законных бацькоў. З пачатку ўварвання расейцы незаконна вывезлі з Украіны больш за 238 тысяч непаўналетніх украінцаў і ўкраінак.
У Кіраве ў Дзень незалежнасці Украіны прайшоў антываенны пікет, а невядомыя актывісты расклеілі на слупах, будынках і іншых аб’ектах гарадскога асяроддзя налепкі з надпісам «Не вайне». Адзін плакат з’явіўся нават перад будынкам ФСБ Кіраўскай вобласці.
У пасёлку Ударны ў Мардовіі зняволеных ПК-4 прымусілі напісаць заяву з просьбай зняць з іх асабовых рахункаў 500 рублёў для ахвяравання для так званай «ДНР». Для зняволенага 500 рублёў — гэта вялікія грошы. У кагосьці гэта палова месячнага заробку, а ў кагосьці і ўвесь.
Тыя малазабяспечаныя сем’і Чачні, у якіх маладыя людзі адмовіліся запісацца ў новыя чачэнскія падраздзяленні, трэба пазбавіць ільгот. Пра гэта заявіў кіраўнік рэспублікі Кадыраў, назваўшы адмоўнікаў дармаедамі. Пры гэтым старшыня парламента Магамед Даўдаў паведаміў, што на мэты так званай «ваеннай аперацыі» Кадыраў выдаткаваў 20 млрд рублёў нібыта са «сваёй уласнай кішэні».
Расейскія СІЗА запоўнены на 96 адсоткаў. Пры гэтым у некаторых рэгіёнах ліміты па колькасці зняволеных у ізалятарах даўно перавышаны. Гэта – Масква, Крым, Іркуцкая вобласць. Праваабаронцы тлумачаць сітуацыю тым, што следчым лягчэй адпраўляць падазраваных пад арышт нават у тых справах, дзе гэта не патрэбна.
Вар’яцтва «рускага свету»
У Падмаскоўі пры выбуху аўтамабіля загінула 29-гадовая дачка ідэолага «рускага свету» прапагандыста Аляксандра Дугіна. Па дадзеных следства, у яе машыне спрацавала выбуховае прыстасаванне. Дугін і яго дачка павінны былі ехаць у адным аўтамабілі, але ў апошні момант ён перадумаў. Дугін – вядомы «натхняльнік расейскай экспансіі», які заклікаў забіваць усіх украінцаў. Забойства яго дачкі сведчыць аб барацьбе за ўладу і ўплыў розных груповак унутры Расеі. Расейскія ўлады выкарыстоўваюць смерць дачкі фашысцкага «філосафа» у тым ліку для павелічэння «ідэалагічнага інфармацыйнага ціску» на расейскае грамадства.
Пуцін павялічыў штатную колькасць войска на 137 тысяч чалавек – больш чым на 10%. Агульная колькасць Узброеных сіл складае больш за два мільёны чалавек. У 2022 годзе армія атрымае з бюджэту 1067,3 млрд рублёў, у наступным годзе – 1110,6 млрд, а ў 2024 годзе – 1143,7 млрд рублёў. Пытанне толькі ў тым, ці будзе РФ існаваць у цяперашнім выглядзе праз два гады.
З 1 верасня ў расейскіх школах з’явіцца дадатковы штотыднёвы прапагандысцкі занятак пад назвай «Размовы аб важным». На ўроках будуць расказваць пра «мэты» вайны ва Украіне, а таксама «ўмацоўваць расейскія каштоўнасці», а па панядзелках – паднімаць сцяг РФ і выконваць гімн на першым уроку. Але гэта яшчэ не ўсё. Дзяцей чакае праслухоўванне савецкіх песен і выкананне творчых заданняў, звязаных са «спецыяльнай ваеннай аперацыяй».
З пачатку поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну ў Еўрасаюз выехаў амаль мільён расейцаў. Пры гэтым шэраг краін ЕС спынілі або абмежавалі выдачу віз. Такія меры ўжо прынялі Эстонія, Латвія, Літва і Чэхія. Фінляндыя плануе далучыцца да іх у верасні, разглядае такую магчымасць і Польшча. Данія настойвае на прыняцці агульнаеўрапейскага рашэння па візах для расейцаў.
У Расеі рыхтуецца законапраект, які вызначыць парадак уезду, выезду і знаходжання замежнікаў на тэрыторыі краіны. Міграцыйным службам трэба будзе «курыраваць сур’ёзныя пагрозы, абумоўленыя бягучым становішчам».
На партале дзяржзакупак з’явіўся дакумент аб чарговым страхаванні сенатараў. У перыяд з 2022 па 2023 год сенатары сталі каштаваць федэральнаму бюджэту 7346100 рублёў, што перавышае кошт папярэдняга страхавання ў 1,6 разы. Дзіўным аказалася ўнясенне ў страхавыя выпадкі новых пунктаў – няшчаснымі выпадкамі зараз прызнаюцца цялесныя пашкоджанні, «атрыманыя пры ваенных дзеяннях і падчас ваенных манеўраў, а таксама грамадзянскіх, ваенных пераваротаў, народных хваляванняў».
Урад зацвердзіў спіс сэрвісаў для абавязковай перадусталёўкі на смартфоны, кампутары і тэлевізары на 2023 год. З новага: у спісе для смартфонаў з’явіўся «Літрэс», а на тэлевізары Smart TV трэба прадусталёўваць Rutube і VK Video.
Былыя рэдактары расейскамоўнай інтэрнэт-энцыклапедыі Вікіпедыя стварылі «Руніверсаліс» – айчынны аналаг Вікіпедыі. У маніфесце «Руніверсаліса» сказана, што серверы праекта размешчаны ў Расеі, а старонкі рэдагуюць «у адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўства РФ і з павагай да традыцыйных каштоўнасцяў». Там вы не знойдзеце артыкулы аб вайне ва Украіне. Сайт перастаў працаваць у першы ж дзень свайго запуску – пры ўваходзе на сайт з’яўляецца лічба 403 (адмоўлена ў доступе).
Цэнтральная выбарчая камісія Расеі рэкамендавала рэгіянальным выбаркамам арганізаваць выкананне дзяржаўнага гімна пры адкрыцці ўчасткаў для галасавання. Паводле слоў кіраўніка Цэнтрвыбаркама Элы Памфілавай, выкананне гімна Расеі на ўчастках створыць «урачыстую атмасферу» і падкрэсліць «асаблівую значнасць волевыяўлення нашых грамадзян». Шкада толькі, што ў Расеі даўно ўжо не існуе свабоды выбару.
«Спецыяльная ваенная аперацыя» ва Украіне праводзіцца з мэтай недапушчэння Трэцяй сусветнай вайны. Мы павінны зрабіць усё, каб трэцяя сусветная вайна не здарылася, і палітыка нашай краіны накіравана менавіта на гэта», — экс-прэзідэнт Дзмітрый Мядзведзеў у п’яным чадзе чарговы раз «павесяліў» маразмам сваіх заяў.
У СІЗА-1 ГУФСІН па Кемераўскай вобласці зняволеныя абвясцілі галадоўку. Нагодай стала збіццё чацвярых зняволеных і згвалтаванне аднаго з іх супрацоўнікамі СІЗА. У выніку больш за 80 чалавек пачалі галадоўку, больш за 15 чалавек ускрылі вены ў знак пратэсту з мэтай дакументавання надзвычайнага здарэння і выкліку пракурора.
За першае паўгоддзе расейцы напісалі ў Раскомнадзор амаль 145 тысяч даносаў, большасць з якіх — аб «фейках» пра вайну або «дыскрэдытацыю» войска РФ.
РПЦ распрацавала цэлы рэгламент для выгнання дэманаў. Як высветлілася, падобныя абрады ў Расеі неаднаразова заканчваліся гібеллю «апантаных», што і занепакоіла царкву. Цяпер па новых правілах правядзення экзарцызму, святарам забаронена выганяць дэманаў з псіхічна хворых людзей і сімулянтаў. Таксама забаронена браць грошы за гэтую працэдуру.
Ukrainian Women’s Guard
Donate to Ukrainian Women’s Guard PayPal mail: [email protected]
Subscribe to our channels and pages^
https://www.facebook.com/UkrZhinochaVarta
Ukrainian Women’s Guard
SUPPORT US
Donate to Ukrainian Women’s Guard PayPal mail: [email protected]
DONATE ⇒https://www.uavarta.org/zrobiti-vnesok/
Subscribe to our channels and pages:
https://www.facebook.com/UkrZhinochaVarta
https://t.me/UWguardNewsEN
https://t.me/zhinkavarta
https://t.me/uaguard
https://instagram.com/ukrainianwomens_guard