матэрыялы падрыхтавала: Аксана Дземчына
⠀⠀• Узброеныя сілы Украіны сёння каля 13.30 пасадзілі чарговы расейскі штурмавік Су-25.
⠀⠀• Намаганнямі ўкраінскіх вайскоўцаў 27 верасня былі адбіты новыя атакі расейскай арміі ў раёнах населеных пунктаў Саледар, Маёрск, Курдзюмаўка, Зайцава, Бахмут, Бахмуцкае, Выімка, Спірны, Першамайскае і Каменка, паведамляе Генштаб.
⠀⠀• Украінская СПА паспяхова ліквідавала тры БПЛА ў Мікалаеўскай вобласці. Пра гэта паведамляе прэс-служба Паветраных сіл Узброеных сіл Украіны.
⠀⠀• У Кіеў прыбыла міністрка замежных спраў Францыі Катрын Калона. Пра гэта яна паведаміў у Twitter.
⠀⠀• Узброеныя сілы Украіны нанеслі ўдары па трох расейскіх складах, пазіцыях супрацьпаветранай абароны і каля 20 участках канцэнтрацыі расейскай тэхнікі і вайскоўцаў — Генштаб.
⠀⠀• Ізраіль прызнае суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць Украіны, таму не прызнае вынікі «рэферэндумаў» на тэрыторыях на ўсходзе Украіны, — амбасадар Ізраіля ва Украіне Міхаэль Бродскі.
Ukrainian Women’s Guard
Donate to Ukrainian Women’s Guard PayPal mail: [email protected]
DONATE ⇒https://uavarta.org/zrobiti-vnesok/
Subscribe to our channels and pages:
https://www.facebook.com/UkrZhinochaVarta
https://instagram.com/ukrainianwomens_guard