расейскія агрэсары працягваюць масіраваныя абстрэлы, авіяўдары і спробы наступу ў Данецкай вобласці. 25 ліпеня трое мірных жыхароў загінулі, яшчэ васьмёра атрымалі раненні. Было пашкоджана 13 дамоў і школа, расейскім агнём спалена хлебнае поле.
Крыніцы: кіраўнік Данецкай абласной вайсковай адміністрацыі, Данецкае абласное ўпраўленне міліцыі.
25 ліпеня расейскія агрэсары нанеслі ўдар па школе і дому культуры ў горадзе Чугуеў Харкаўскай вобласці. Двое мірных жыхароў загінулі.
Крыніца: кіраўнік Харкаўскай абласной вайсковай адміністрацыі, Харкаўскае абласное ўпраўленне міліцыі.
Не менш за 500 жыхароў Ізюма Харкаўскай вобласці былі забіты або памерлі ад ран, голаду і адсутнасці медыцынскай дапамогі з пачатку поўнамаштабнага ўварвання расеі ва Украіну. У сакавіку горад пацярпеў штурм с боку расейскіх войск і быў моцна разбураны.
Крыніца: Мэр Ізюма (ў эвакуацыі).
Раніцай 26 ліпеня расейскія агрэсары нанеслі 13 ракетных удараў па вёсцы Затока пад Адэсай. Пацярпеў мірны жыхар, пашкоджана больш за 150 будынкаў.
Крыніца: Пракуратура Адэскай вобласці.
Ukrainian Women’s Guard
donate to Ukrainian Women’s Guard PayPal mail: [email protected]
Subscribe to our channels and pages
https://www.facebook.com/UkrZhinochaVarta