За мінулыя суткі Узброеныя Сілы Ўкраіны знішчылі 100 акупантаў. Усяго з пачатку поўнамаштабнай агрэсіі страты расейскіх захопнікаў дасягнулі 34 530 чалавек.
✅ Украіна афіцыйна атрымала статус краіны-кандыдата на сяброўства ў ЕС — рашэнне падтрымалі кіраўнікі ўсіх 27 краін-сябраў.
✅ Украінскія вайскоўцы адбілі штурм паўднёвай ускраіны Лісічанска і на двух напрамках Харкаўскай вобласці. Таксама ў выніку наступу Узброеных сіл Украіны частка расейскіх вайскоўцаў пакінула абарончыя пазіцыі ў раёне населенага пункта Херсонскай вобласці, паведамляе Генштаб.
✅ У Херсоне ў машыне падарвалі калабаранта. Як піша «Украінская праўда», гаворка ідзе пра Дзмітрыя Саўлучэнка — прадстаўніка прарасійскай так званай абласной адміністрацыі, чыноўніка моладзевай арганізацыі «Нова Русь». Паводле папярэдніх звестак, ён памёр.
✅ Дэсантнікі паведамілі аб знішчэнні сіламі супрацьпаветранай абароны расейскага разведвальна-штурмовага верталёта Ка-52 «Алігатар» на ўсходнім напрамку.
✅ Злучаныя Штаты абвясцілі пра новы транш ваеннай дапамогі Ўкраіне ў памеры 450 мільёнаў долараў. У пакет уваходзяць новыя РСЗА HIMARS, патрульныя катэры, дзясяткі тысяч артылерыйскіх боепрыпасаў, а таксама ўзбраенне і абсталяванне.
✅ Па выніках саміту Еўрапейская рада прыняла рашэнне надаць Украіне макрафінансавую дапамогу ў памеры да 9 мільярдаў еўра. Лідары ЕС таксама пагадзіліся ўзмацніць санкцыі супраць РФ і працягнуць ваенную дапамогу Украіне.
✅ «Ніхто не будзе будаваць нам Еўрапейскую Ўкраіну акрамя нас», — Уладзімір Зяленскі разлічвае, што Вярхоўная Рада ў першую чаргу прыме законы аб еўраінтэграцыі.
✅ Амерыканскі вытворца сеткавага абсталявання Cisco Systems Inc абвясціў пра закрыццё бізнесу ў Расеі.
Ukrainian Women’s Guard
donate to Ukrainian Women’s Guard PayPal mail: [email protected]
Subscribe to our channels and pages
https://www.facebook.com/UkrZhinochaVarta