Дайджэст 164 5 жніўня 2022 г. расейскія ваенныя злачынствы ва Украіне Факты і доказы

расейскія агрэсары працягваюць масіраваныя абстрэлы, авіяўдары і спробы наступу ў Данецкай вобласці. 4 жніўня загінула сем мірных жыхароў, яшчэ дзевяць, у тым ліку трое дзяцей, атрымалі раненні. Пашкоджана больш за 30 дамоў.
Навіны Украінскай Жаночай Гвардыі 5.08.2022 Украінскія штодзённыя перамогі

Матэрыялы падрыхтавала: Mila Rosik Украінскія вайскоўцы вызвалілі сяло Дзібрыўнэ Харкаўскай вобласці, якое знаходзіцца на Ізюмскім напрамку. На ўваходзе акупанты пакінулі тэхніку, пра што паведаміла прэс-афіцэр 93-й асобнай мэханізаванай брыгады «Халодны Яр» Ірына Рыбакова.
