Дайджэст 120 22 чэрвеня 2022 г. Расейскія ваенныя злачынствы ва Ўкраіне Факты і доказы

21 чэрвеня расейскія агрэсары правялі моцныя абстрэлы з артылерыі і РСЗА па гарадах Чугуеў і Харкаў, па Золачаўшчыне і іншых раёнах Харкаўскай вобласці. Агулам загінулі 15 мірных жыхароў, яшчэ 16 атрымалі раненні. Сярод забітых быў 8-гадовы хлопчык.
Навіны Ўкраінскай Жаночай Гвардыі 22.06.2022 Украінскія штодзённыя перамогі.

З пачатку поўнамаштабнай агрэсіі Расеі Ўзброеныя Сілы Ўкраіны знішчылі каля 34 230 акупантаў, 3 614 БТРаў і 182 расейскія вайсковыя верталёты.
