З пачатку маштабнага расейскага ўварвання ва Ўкраіну загінулі каля 300 украінскіх дзяцей. Больш за 30 з іх дакладна расстраляныя расейскімі акупантамі.
Крыніца: Bihus.info
расейскія агрэсары працягваюць моцныя абстрэлы, авіяўдары і спробы наступу ў Данецкай вобласці. 13 чэрвеня прынамсі трое мірных жыхароў былі забітыя, яшчэ пяцёра былі параненыя. Ваенныя дзеянні працягваюцца.
Крыніцы: старшыня Данецкага абласнога ваеннага ўпраўлення, Радыё Свабодная Еўропа / Радыё Свабода, Упраўленне нацыянальнай паліцыі ў Данецкай вобласці.
13 чэрвеня расейскія захопнікі абстралялі падкантрольныя ўраду раёны Харкаўскай вобласьці. Загінула мірная жыхарка, яшчэ пяцёра атрымалі раненні. Загінула 35-гадовая жанчына, яе 3-месячная дачка параненая.
Крыніца: старшыня Харкаўскага абласнога ваеннага ўпраўлення.
Расійскія РСЗА працягваюць абстрэлы Зеленадольскага раёну ў Дняпроўскай вобласці. 13 чэрвеня зноў быў забіты мірны жыхар.
Крыніца: старшыня Дняпроўскага абласнога ваеннага ўпраўлення.
расейскія агрэсары працягваюць штурм горада Севераданецк, а таксама моцныя абстрэлы падкантрольных урадам тэрыторый Луганскай вобласці. 13 чэрвеня прынамсі двое мірных жыхароў былі забітыя, яшчэ адзін быў паранены. Больш за 30 дамоў былі пашкоджаныя або разбураныя.
Крыніца: старшыня Луганскага абласнога ваеннага ўпраўлення.
13 чэрвеня расейскія агрэсары правялі мінамётны абстрэл, а таксама ўдары з беспілотнікаў па памежных раёнах у Сумскай вобласці. Загінуў мірны жыхар, яшчэ двое атрымалі раненні.
Крыніца: старшыня Сумскага абласнога ваеннага ўпраўлення.
Ukrainian Women’s Guard
donate to Ukrainian Women’s Guard PayPal mail: [email protected]
Subscribe to our channels and pages
https://www.facebook.com/UkrZhinochaVarta